Беларуская тэнісістка выйграе фінал турніру серыі WTA у Остраве!

24 октября 2020

Пасля выхаду ў вырашальны матч спаборніцтваў Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі аб гэтым можна гаварыць дакладна. Сёння спачатку на корт у 1/2 выйшла экс-першая ракетка свету. Азаранка ледзь больш, чым за паўтара гадзіны разабралася з Марыяй Сакары з Грэцыі - 6:1, 6:3. У абноўленым рэйтынгу Вікторыя паднімецца з 14-га на 13-ты радок.

Абысці 12-ю ракетку свету - Сабаленку - яна ў панядзелак не зможа. Сёння Арына выбіла амерыканку Джэніфер Брэдзі - 6:4, 6:4. Фінал пройдзе ў нядзелю ў 16:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2".