Другая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША. У чацвёртым крузе яна абгуляла бельгійку Эліз Мерценс - 6:4, 6:1. Працягласць сустрэчы склала 1 гадзіну 12 хвілін. За гэты час беларуска зрабіла дзве падачы навылет. Дапусціла 10 двайных памылак і рэалізавала чатыры з пяці брэйк-пойнтаў. У 1/4 US Open Сабаленка сустрэнецца з Барбарай Крэйчыкавай. Прадстаўніца Чэхіі ў матчы чацвёртага круга зламала супраціўленне іспанкі Гарбінье Мугурусы - 6:3, 7:6.













