Беларуская сталіца прымае міжнародны турнір па рускім жыме

6 февраля 2016

За званне наймацнейшага волата спаборнічаюць больш як 70 спартсменаў. Сярод аматараў сілавога экстрыму і прадстаўніцы слабога полу. Удзельнікі выступаюць у 9 намінацыях. На мінскай пляцоўцы самаму юнаму спартсмену ўсяго 16 гадоў, а самаму даросламу атлету - 7-ы дзясятак.

Адзначым, спаборніцтвы па рускім жыме ў сталіцы праходзяць трэці раз. За званне наймацнейшага спартсмена змагаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Расіі і Украіны