Беларуская сталіца рыхтуецца прыняць гасцей другіх Еўрагульняў на годным узроўні

24 октября 2017

Беларуская сталіца працягвае рыхтавацца да важнай спартыўнай падзеі. Спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў у Мінску адкрыецца пяць новых гасцініц на тысячу трыста месцаў. З іх тры ўжо сёлета - на вуліцах Леніна, Зыбіцкай, а таксама на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і МКАД. Усе тры аб'екты будуюцца за кошт інвестараў, у асноўным замежных. Яшчэ два гасцінічныя комплексы прымуць першых пастаяльцаў у 2018. Гэта дапаможа беларускай сталіцы прыняць яшчэ больш гасцей маштабнага спартыўнага форуму. А іх чакаецца больш за сорак тысяч. Надзея Сербіненка - з падрабязнасцямі.

Прыняць абсалютна ўсіх гасцей другіх Еўрагульняў на годным узроўні.  Спецыяльна для гэтага ў Мінску будзе пабудавана адразу пяць новых гатэляў. Сёння аб гэтым журналістам паведамілі прадстаўнікі сталічнай мэрыі. Уся наяўная гасцінічная інфраструктура, створаная да ЧМ па хакеі, таксама будзе скарыстаная па максімуме.

Вуліца Леніна, 50 - адрас новай гасцініцы. Адной з пяці, узведзеных да Еўрапіяды. Будынак з чырвонай цэглы - гэта гасцінічны на тры зоркі і, адначасова, дзелавы цэнтр. Зараз тут завяршаюць аддзелку.

Паглядзець на Еўрагульні ў Мінск прыедзе шмат маладых людзей. Непатрабавальныя ў бытавых пытаннях - для іх будзе важней размяшчэнне гатэля, хостэла, і кошт нумара. Як раз цэнавая палітыка для ўсіх гасцініц будзе жорсткай. Узнімаць кошт нікому не дазволяць. Павышэнне - нават у пікавыя дні загрузкі - толькі ў межах 10 %.

Да наплыву турыстаў Мінск рыхтуецца ўжо зараз. Ідзе праца над мабільным дадаткам на некалькіх мовах. Гэта зручны гід і навігатар для замежных гасцей.

Усяго ў чэрвені 2019-га будзе задзейнічана 11 спартыўных арэн, а таксама вяслярны канал у Заслаўі. У наступным годзе ўсе без выключэння аб'екты пройдуць папярэднюю "спартыўную" абкатку.

Зараз у Мінску працягваецца і будаўніцтва спартыўных аб'ектаў. Ход узвядзення ідзе паводле ўстаноўленых тэрмінаў. У тым ліку і на стадыёне "Дынама" - галоўнай арэны Еўрапіяды.