Беларуская зборная па валейболе дзяўчат да 18 гадоў - у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы

16 января 2017

Беларуская зборная па валейболе дзяўчат да 18 гадоў   з першага месца групы В прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. У заключным паядынку свайго квартэта каманда Наталлі Мелянюк не пакінула шанцаў Ізраілю - 3:0. Фінал турніру стартуе 1 красавіка ў Галандыі.