Беларуская зборная па веславанні рыхтуецца адразу да двух чэмпіянатаў

19 июля 2014

Праз некалькі тыдняў ў Маскве пачнецца сусветнае першынство. А чэмпіянат свету сярод лепшых студэнтаў пройдзе у Мінску. Для яго правядзення амаль усё гатова. Спаборніцтвы адбудуцца на вяслярным канале ў Заслаўі. Удзел пацвердзілі 20 краін. Як і госці майскага хакейнага чэмпіянату, спартсмены размесцяцца ў студэнцкай вёсцы. А некалькі дзён таму зборная вярнулася з чэмпіянату Еўропы.


Надзея Сербіненка пабывала на трэніроўцы алімпійскіх чэмпіёнаў. Пачынаецца трэніроўка зборнай весляроў заўсёды аднолькава. Як след разагрэць мышцы перад заездам - вельмі важна. Потым - спуск байдарак і каноэ на ваду. Тут і алімпійскія чэмпіёны, зоркі апошніх форумаў у Лондане і Пекіне - браты Багдановічы. Малодшы Андрэй выступіць на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў. Ён пройдзе ў Мінску 14 жніўня.


Шматразовы чэмпіён свету 27-гадовы Дзяніс Гаража з першынства Еўропы прывёз бронзу. У студэнцкім чэмпіянаце таксама возьме ўдзел. У Брандэнбургу выступаў менавіта з гэтай каноэ-адзіночкай. Любімага чырвонага колеру. Ад лодкі падчас спаборніцтваў залежыць многае. У тым ліку і ад яе вонкавага выгляду.


Першынство сярод лепшых весляроў-студэнтаў пройдзе ў Мінску ўпершыню. Чакаецца, сёлета ў Мінску за медалі пазмагаецца рэкордная колькасць спартсменаў - каля трохсот. Пачатак турніру - 14 жніўня.


Зараз трэніроўкі зборнай Беларусі праходзяць у даволі спакойным рэжыме. Бо ўсяго пяць дзён таму спартсмены вярнуліся з чэмпіянату Еўропы. З васьмю медалямі.


А ўжо 8 жніўня весляры выступяць на сусветным першынстве ў Маскве. І планы на медалі вельмі сур'ёзныя. Вынікі Еўропы патрэбна пераўзысці.