Таццяна Халадовіч стала лепшай на камандным чэмпіянаце Еўропы ў першай Лізе

11 августа 2019

Спаборніцтвы прымае нарвежскі Санес. Вынік беларускі -  61 метр 17 сантыметраў. Адзін з лідараў зборнай прыносіць 11 ачкоў у скарбонку. Другімі ў сваіх дысцыплінах сталі Дзмітрый Набокаў - скачкі ў вышыню, Аляксей Нічыпар - штурханне ядра і Уладзіслаў Булахоў - скачкі ў даўжыню. Гэта таксама па 10 балаў. Пасля двух дзён спаборніцтваў беларусы на 5-м месцы. Але толькі першы радок дазволіць камандзе выйсці ў Суперлігу. Паправіць становішча яшчэ ёсць магчымасць заўтра. У 13:30 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя кантынентальнага форуму. У бегу на 100 метраў з бар’ерамі ў фінале выступіць наша Эльвіра Герман – дзеючая чэмпіёнка Еўропы, трыумфатар II  Еўрапейскіх гульняў. Па выніках старту трэнерскі штаб вызначыцца са складам на матчавую сустрэчу Еўропа - ЗША. Грандыёзную падзею ў свеце спорту прыме мінскі стадыён "Дынама" 9 і 10 верасня.