Беларуская хакейная маладзёжка разграміла Польшчу на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1

20 декабря 2013

Гэты турнір - хатні для палякаў. Да сярэдзіны трэцяга перыяду беларусы вялі з лікам 5:0, аднак польскія хакеісты ўсё-такі размачылі лік. 5:1 - вынік усяго матчу. Адзіную пуцёўку ў наймацнейшы дывізіён датэрмінова заваявалі датчане.