Марына Слуцкая ў заваявала сярэбраны медаль на турніры серыі "Вялікага шлема"

10 февраля 2020
Лідар нацыянальнай зборнай па дзюдо Марына Слуцкая ў вагавай  катэгорыі звыш 78 кілаграмаў заваявала сярэбраны медаль на турніры серыі "Вялікага шлема", які прайшоў у Парыжы. Беларуска перамагла ў чатырох паядынках, але ў фінальнай сутычцы саступіла францужанцы Раманэ Дзіко. Нашым дзюдаістам зараз неабходна зарабляць ачкі ў рэйтынг алімпійскай кваліфікацыі. Пакуль найбольшыя шанцы трапіць на Гульні ў Токіа ў Дзмітрыя Шэршаня, Мікіты Свірыда і Марыны Слуцкай.