Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ўзначаліла сусветны рэйтынг у вагавой катэгорыі звыш 78 кілаграмаў

24 мая 2017

Дасягнуць гэтага спартсменка змагла дзякуючы паспяховаму выступленню падчас сезона. На чэмпіянаце Еўропы ў Варшаве ў красавіку яна заваявала залаты медаль. Марына Слуцкая таксама перамагла на этапах Гран-пры ў Тбілісі і Празе, заняла трэцяе месца на міжнародным турніры "Вялікі шлем" у Екацярынбургу.

Міжнародная федэрацыя дзюдо апублікавала топ-ліст, у якім беларуская спартсменка займае сёння першае месца, набраўшы 2 800 ачкоў.