Беларуская дэлегацыя працягвае рух у Рым да месца запальвання эстафеты агню "Полымя міру"

29 апреля 2019

Беларуская дэлегацыя працягвае рух у Рым да месца ўрачыстай цырымоніі запальвання эстафеты агню "Полымя міру". У складзе дэлегацыі  прадстаўнікі фонду дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, Навагрудскага завода газавага абсталявання  і каманда Агенцтва тэленавін. Напярэдадні яны прыбылі ў Варшаву. Наперадзе  пераезд у Чэхію. Нагадаем, агонь II Еўрапейскіх гульняў  запаляць у Рыме ў сусветна вядомым музейным комплексе, дзе знаходзіцца Арка міру. Падчас урачыстага мерапрыемства  будзе прэзентаваны сімвал акцыі - аліўкавае дрэва, а таксама запалены першы факел эстафеты. За ходам эстафеты сачыце ў інфармацыйных выпусках нашага тэлеканала.