Беларуская дэлегацыя эстафеты "Полымя міру" працягвае рух у сталіцу Італіі

30 апреля 2019

Каманда дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, у склад якой уваходзіць і здымачная група Агенцтва тэленавін, ужо адправілася з Чэхіі ў Венецыю. А заўтра накіруецца ў Рым, дзе 3 мая будзе запалены агонь мультыспартыўнага форуму. На ўрачыстай цырымоніі будуць прысутнічаць алімпійскія чэмпіёны з Беларусі Дар'я Домрачава, Алена Бялова, Юлія Несцярэнка і Уладзіслаў Ганчароў.