Беларуская біятлонная чацвёрка непадалёк ад прызавой тройкі на этапе Кубка свету ў Італіі

23 января 2017

На этапе Кубка свету ў Антхольцы беларуская эстафетная чацвёрка размясцілася непадалёк ад прызавых месцаў. І наш 6-ы вынік дае надзею на п'едэстал на лютаўскім чэмпіянаце свету ў Аўстрыі. Надзея Скардзіна зноў паказала сябе як выдатны снайпер - яна ні разу не прамахнулася на двух агнявых рубяжах. Трохі пагоршылі пазіцыі Ірына Крыўко і Надзея Пісарава. А Дар'я Домрачава на заключным этапе паказала вельмі добры ход і стала па гэтым паказчыку чацвёртай сярод усіх біятланістак.