Беларускі ў Кубку нацый вышэйшыя за Расію і Украіну

30 ноября 2020

Дзінара Алімбекава з 72 баламі займае 4-е месца ў агульным заліку Кубка свету - такі галоўны вынік старту біятлоннага сезона ў Кантыялахці. Беларуска двойчы паляпшала асабісты вынік у турніры: па выніках індывідуалкі яна 8-я, у спрынце – 6-я. Пасля першага этапу Ірына Крыўко займае 14-ю пазіцыю агульнага заліку. У жаночым Кубку нацый беларускі на 5-й пазіцыі, у мужчынскім нашы хлопцы 8-я.

.