Беларускі даведаліся саперніц па прэстыжным тэнісным турніры ў Маямі

18 марта 2019

Прызавы фонд 9 мільёнаў долараў. Так, Вікторыя Азаранка пазмагаецца з Дамінікай Цыбулкавай са Славакіі. Веру Лапко чакае сустрэча з францужанкай Алізе Карне, а Аляксандра Сасновіч чакае сваю апанентку з кваліфікацыі. Першая ракетка краіны і дзявятая ў свеце Арына Сабаленка стартуе з другога круга. На мінулым тыдні яна ў дуэце з Элізе Мертэнс з Бельгіі стала пераможцам турніру ў Індыян-Уэлсе ў парным разрадзе. Першыя матчы асноўнай сеткі ў Маямі пройдуць заўтра. Прамыя трансляцыі - на "Беларусь 5".