Поспех беларускіх спартсменак. Два медалі заваявалі нашы гімнасткі на чэмпіянаце Еўропы ў Кіеве. У самым прэстыжным відзе праграмы - мнагабор'і - Аліна Гарнасько ўзяла серабро. Гэта дысцыпліна з'яўляецца алімпійскай. Яшчэ ўзнагарода - бронзавая - дасталася Анастасіі Салас. У суботу яшчэ тры медалі ў асобных практыкаваннях на кантынентальным першынстве ўзялі нашы юніёркі. Золата ў Дзіны Агішавай, серабро і бронза - у Лізаветы Зоркінай. Наша зборная ў групавым практыкаванні з-за праблем са здароўем на чэмпіянаце Еўропы не выступала, таксама як і лідар каманды Кацярына Галкіна, якая аднаўляецца пасля траўмы.
Беларускі паспяхова выступілі на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы
30 ноября 2020













