Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок перамаглі ў дуэце на першым этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Баку

21 февраля 2017

У індывідуальных спаборніцтвах Таццяна Пятрэня заняла трэцяе месца, Ганна Гарчанок сёмая. Не змог падняцца на п'едэстал пашаны алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў, які ў фінале стаў сёмым, хоць у кваліфікацыі спартсмен паказаў другі вынік. Алег Рабцаў у выніковым пратаколе на чацвёртым радку. У сінхронных скачках у мужчын тандэм Ганчароў-Рабцаў сёмы.

Другі этап Кубка свету па скачках на батуце пройдзе ў жніўні ў Мінску.