Беларускі згуляюць ў фінальным раўндзе чэмпіянату Еўропы па валейболе

7 июня 2013

Выхад з групы чэмпіянату Еўропы па валейболе - такую задачу паставіў перад зборнай галоўны трэнер Віктар Ганчароў. Учора беларускі ў стыкавым матчы ў адказ па выніках залатога сэта абгулялі Славакію, і шосты раз у сваёй гісторыі выйшлі ў фінальны раўнд чэмпіянату Еўропы.


На чэмпіянаце Еўропы ў групе С, матчы якой пройдуць у нямецкім Дрэздэне, беларускі будуць гуляць супраць Расіі, Азербайджана і Харватыі. Для працягу барацьбы ў плэй-оф дастаткова дабіцца адной перамогі.