Беларускі падняліся на 5-е месца ў эстафетнай гонцы Кубка свету па біятлоне

16 декабря 2018

У аўстрыйскім Хохфільцэне сёння завяршаецца другі этап Кубка свету па біятлоне дзвюма эстафетамі. У жаночай гонцы беларускам атрымалася падняцца на 5-е месца, што дазволіла прыняць удзел у кветачнай цырымоніі. Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Ганна Сола і Ірына Кручынкіна выступілі за нашу каманду. Адзначым, што падчас трэцяга этапу беларускі нават лідзіравалі дзякуючы ўпэўненай стральбе Ганны Солы. Тым не менш і пятае месца для абноўленай беларускай каманды ў першай эстафетнай гонцы сезона - годны вынік.

Трансляцыя заключнай гонкі ў Хохфільцэне - мужчынскай эстафеты - пачнецца ў 15:50 на "Беларусь 5". За нашу каманду выступяць Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Уладзімір Чапелін.