Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Таронта

10 Жніўня 2015

У вырашальным кваліфікацыйным матчы Гаварцова перайграла Юлію Глушко з Ізраіля - 6:0, 2:6, 6:3. Аляксандра Сасновіч не прабілася ў асноўную сетку. У другім крузе Сасновіч саступіла харватцы Мір'яне Лючыч-Бароні - 2:6, 6:4, 6:7. Вікторыя Азаранка стартуе на турніры сёння. У першым крузе беларуска згуляе з украінкай Элінай Світолінай. Трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 18:00.