Нашай тэнісістцы не пашанцавала з жэрабем - яна трапіла на кітаянку Лі На. Лік 6:2, 6:2. Пакуль на хардах Нью-Ёрка сенсацый не заўважана. Фаварыты выйграюць, у тым ліку Серэна Уільямс, Рафаэль Надаль і іншыя. Гэтай ноччу на корт выйдзе і другая ракетка свету Вікторыя Азаранка. Супрацьстаяць беларусцы будзе немка Дзіна Пфіцэнмаер.














