Беларуска Марына Слуцкая выйграла бронзу чэмпіянату Еўропы па дзюдо ў Партугаліі

19 апреля 2021
Марына Слуцкая выйграла бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы па дзюдо, які завяршыўся ў Лісабоне. Беларуская спартсменка выступае ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг. У паўфінале Слуцкая саступіла турчанцы Кайры Саіт, якая пазней стала  ўладальніцай золата турніру. У паядынку за бронзу беларуска ўзяла верх над дзюдаісткай з Літвы Сандрай Ябланскайтэ. Бронза Марыны Слуцкай стала адзінай узнагародай для нашай зборнай на кантынентальным турніры. Сёння ў Варшаве стартуе чэмпіянат Еўропы па барацьбе.