Беларуска Марына Даманцэвіч - першая на ўльтрамарафоне "Два акіяны" ў Кейптаўне

16 апреля 2017

Трыумф на радзіме самых вядомых марафонцаў. Беларуска Марына Даманцэвіч становіцца пераможцай знакамітага ва ўсім свеце ўльтрамарафона ў Кейптаўне "Два акіяны". Каб пераадолець дыстанцыю ў 56 кіламетраў, нашай бягунцы спатрэбіліся 3 гадзіны і 37 хвілін. Пры гэтым на старце беларуску пхнулі і збілі з ног суперніцы, але гэта не перашкодзіла ёй дабіцца поспеху.