Беларуска Алена Крывашэенка заняла шостае месца

30 августа 2013
На чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні беларуска Алена Крывашэенка заняла шостае месца ў фінальным заездзе жаночых легкаважных лодак - адзіночак. Захоўваюць шанцы на медалі Кацярына Карстан і Юлія Бічык, якія селі ў лодку-двойку і плануюць разам выступаць на алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Карстан і Бічык у сваім паўфінальным заездзе былі трэцімі, што дазволіла прадоўжыць барацьбу за месца на п'едэстале.