Беларуска Ганна Сола заняла 4-е месца ў спрынтарскай гонцы ў Рупальдынгу

15 января 2020
Увага аматараў біятлона сёння прыкавана да нямецкага Рупальдынга. Старт 5-га этапа Кубка свету па біятлоне парадаваў нечаканым вынікам. Беларуска Ганна Сола заняла 4-е месца ў спрынтарскай гонцы. Наша спартсменка была дакладная на агнявых межах і трымала добрую хуткасць на дыстанцыі. Да першага п'едэстала ў дарослай кар'еры не хапіла 14 секунд. Гэты вынік  лепшы для Ганны на этапах Кубка свету. Да сённяшняга дня яна не паднімалася вышэй за 30 месца. Добра выступіла Алена Кручынкіна - адзін промах і 16-я пазіцыя. Ірына Крыўко, якая ў нядзелю паказала 7-ы вынік у мас-старце, сёння не трапіла ў мішэнь двойчы і фінішавала 49-й.