Беларуска Ганна Гуськова - пераможца першага этапу Кубка свету па фрыстайле

16 декабря 2017

Спаборніцтвы прайшлі ў Кітаі. У фінале лыжнай акрабатыкі Гуськова апярэдзіла кітаянку Сю Ментаа і амерыканку Эшлі Колдуэл. Для беларускі гэта першая перамога ў кар'еры на этапах Кубка свету. За крок ад п'едэстала спынілася Анастасія Раманоўская, алімпійская чэмпіёнка Сочы Ала Цупер - сёмая.

У мужчынскіх спаборніцтвах другім стаў Максім Гусцік. Лепшы быў толькі кітаец Цзя Цзун'ян. А вось алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір не пераадолеў кваліфікацыю. Станіслаў Гладчанка - 8-ы, Дзяніс Восіпаў - 10-ы.

Галоўны трэнер зборнай Мікалай Казека прыняў рашэнне не фарсіраваць падрыхтоўку фрыстайлістаў, таму на стартавым этапе беларусы выконвалі не самую складаную праграму. І гэтае рашэнне вернае. Такое меркаванне выказаў двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, цяпер трэнер моладзі Дзмітрый Дашчынскі.

Заўтра фрыстайлісты разыграюць камплекты ўзнагарод у асабістых і камандных спаборніцтвах. Прамую трансляцыю "Беларусь 5" пачне весці ў 8:25. Нагадаю, на этапах Кубка свету разыгрываюцца і алімпійскія ліцэнзіі. Пакуль у актыве беларускіх фрыстайлістаў іх тры. У планах заваяваць яшчэ чатыры - адну мужчынскую і тры жаночыя. А ў самім Пхёнчхане тым часам ужо адкрылася алімпійская вёска для атлетаў. Гасцей тут чакаюць ужо 1 лютага. Гэтая вёска - другая. Першая ў Каныне была здадзеная ў эксплуатацыю ў верасні.