Беларуска Аляксандра Дуліба абнавіла нацыянальны рэкорд

14 октября 2013
Беларуска Аляксандра Дуліба на міжнародным марафоне ў Чыкага абнавіла нацыянальны рэкорд. Адзначым, што спаборніцтвы ўваходзяць у каляндар міжнароднай федэрацыі. Наша спартсменка фінішавала чацвёртай з вынікам 2 гадзіны 23 хвіліны 44 секунды. Гэтае дасягненне амаль на 3 хвіліны перасягнула час Дулібы на пераможным марафоне ў Лос-Анджэлесе.