Віталь Міхайлаў выйграў серабро мас-старту на заключным этапе Кубка свету па канькабежным спорце

11 марта 2019

Беларус Віталь Міхайлаў выйграў серабро мас-старту на заключным у сезоне этапе Кубка свету па канькабежным спорце. Спаборніцтвы праходзілі ў амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці. Пераможцу японцу Русукэ Цуція Віталь саступіў меней як тры секунды. У агульным заліку Кубка свету ў гэтай дысцыпліне Міхайлаў увайшоў у першую дзясятку, заняў выніковае восьмае месца. На трох тысячах метраў Марына Зуева фінішавала пятай, а ў агульным заліку Кубка заняла шостае месца.

Радасныя навіны прыйшлі з Сербіі з моладзевага чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Золата ў вагавой катэгорыі 125 кілаграмаў заваяваў наш Віталь Пясняк. Ён адолеў спартсменаў з Польшчы, Грузіі, Малдовы, а ў фінале быў мацнейшы за ўкраінца Юрыя Ідзінскага. Таксама ў актыве нашых барцоў вольнага і грэка-рымскага стыляў - тры бронзавыя ўзнагароды. У жанчын золата ўзяла Анастасія Зімянкова, Ксенія Станкевіч заваявала бронзу.