Беларус Віктар Ганчарэнка стаў лепшым трэнерам у чэмпіянаце Расіі

2 октября 2019

Галоўны настаўнік маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка нумар адзін па выніках верасня ў Расійскай прэм'ер-лізе. Аб гэтым піша афіцыйны мікраблог лігі ў Twitter. Футбалісты ЦСКА пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі ў мінулым месяцы не прайгралі ніводнага матча. За беларускага спецыяліста аднагалосна прагаласавалі балельшчыкі і эксперты.