Беларус Сяргей Сільчанка заняў адзінаццатае месца ў біятлоннай гонцы стоячы на 12 з паловай кіламетраў на Паралімпійскіх гульнях у Сочы. Ад пераможца Азата Карачурына з Расіі наш біятланіст адстаў больш чым на 3 з паловай хвіліны.
У гонцы седзячы на 10 кіламетраў у жанчын Лідзія Графеева з Беларусі фінішыравала 7-ай. На першым месцы немка Аня Вікер.
У мужчын у гэтай дысцыпліне чэмпіёнам стаў расіянін Раман Пятушкоў, беларус Дзмітрый Лобан - 8-ы.














