У катарскай Досе прайшоў 6-ты этап Кубка свету па плаванні. Беларус Павел Санковіч выйграў золата на дыстанцыі 50 метраў на спіне. А пасля паказаў трэцяе месца ў фінальным заплыве на 100 метраў батэрфляем. У суботу ў Санковіча таксама было дзве ўзнагароды: срэбра і бронза на стамятроўцы на спіне і комплексным плаваннем.
Беларус Павел Санковіч выйграў золата ў катарскай Досе
10 октября 2016













