Беларус, які разгарнуў расійскі флаг на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, пазбаўлены акрэдытацыі

8 сентября 2016

Беларус Андрэй Фомачкін, які разгарнуў расійскі флаг на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа, пазбаўлены акрэдытацыі. Такое рашэнне прыняў Міжнародны паралімпійскі камітэт.

Нагадаем, зборная нашый краіны аднагалосна падтрымала сваіх калегаў з Расіі. І беларуская каманда выйшла на стадыён у Рыа не толькі з нацыянальным флагам, але і з расійскім трыкалорам. Як заявіў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі, гэты жэст члены беларускай дэлегацыі зрабілі ў знак салідарнасці з расійскімі атлетамі. Мы звязаліся з Алегам Шэпелем па тэлефоне. І вось яго пазіцыя.

"Скажам так, гэта не палітычная акцыя, адназначна. Гэта спосаб падтрымаць спартсменаў-паралімпійцаў з Расіі, таму што мы адна сям'я. Гэта самае няправільнае рашэнне за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. Нельга, калі вінаватыя чыноўнікі, калі ёсць нейкія доказы, то нельга ў гэтым абвінавачваць спартсменаў, у тым ліку спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Калі мы гаворым аб Канвенцыі аб правах чалавека, там выразна напісана, што чалавек не нясе калектыўную адказнасць. І вось гэтыя правілы, калі скажаюцца, тады гэта ўжо палітыка. Падчас праходжання нашай дэлегацыі па арэне ў канцы падышлі прадстаўнікі Міжнароднага паралімпійскага камітэта пратакольнай групы і запатрабавалі аддаць расійскі флаг".