Беларус Іван Драздоў прызнаны лепшым нападаючым чэмпіянату свету ў першым дывізіёне

16 декабря 2018

Нападаючы моладзевай зборнай Беларусі па хакеі Іван Драздоў прызнаны лепшым нападаючым чэмпіянату свету ў першым дывізіёне. Гулец мінскага "Дынама" стаў другім бамбардзірам турніру: у пяці матчах закінуў 4 шайбы і аддаў 3 дзейсныя перадачы. Нагадаем, зборная Беларусі стала другой на турніры і таму не змагла кваліфікавацца ў элітны дывізіён.