Беларус Іван Баранчык выйдзе на рынг супраць брытанца Джоша Тэйлара. На коне фінал Сусветнай баксёрскай суперсерыі

18 мая 2019

Бітва прафесіяналаў. На коне фінал Сусветнай баксёрскай суперсерыі. У першай паўсярэдняй вазе гэтай ноччу беларус Іван Баранчык - уладальнік чэмпіёнскага пояса па версіі IBF - выйдзе на рынг супраць брытанца Джоша Тэйлара. Абодва паўфіналісты пакуль не ведаюць паражэнняў у прафесійным боксе. І Баранчык, і Тэйлар у дванаццаці паядынках атрымалі перамогі накаўтамі. Трыумфатар спаборніцтваў атрымае Кубак Махамеда Алі і 10 мільёнаў долараў. Прамая трансляцыя бою Баранчык - Тэйлар з шатландскага Глазга пачнецца ў 0:05 на "Беларусь 5".