Беларус Яўген Цуркін прабіўся ў фінальны заплыў на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту

17 мая 2016

Беларус Яўген Цуркін прабіўся ў фінальны заплыў на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту ў Лондане. У сваім паўфінале наш суайчыннік фінішаваў чацвёртым з вынікам 23,72 секунды. У выніковай табліцы беларус заняў восьмае месца. Вырашальны заплыў пройдзе сёння.