Беларус Аляксандр Буры і Дзяніс Істомін з Узбекістана сталі фіналістамі парнага турніру

31 июля 2015

Беларус Аляксандр Буры і Дзяніс Істомін з Узбекістана сталі фіналістамі парнага турніру ў швейцарскім Гштаадзе. У паўфінале беларуска-ўзбекскі тандэм перайграў аўстрыйскую пару Юліян Кноўль - Філіп Освальд, 6:4 3:6 10:3. Пра сваіх сапернікаў Буры-Істомін даведаюцца заўтра. Турнір завершыцца 2 жніўня.