Беларусы заваявалі 8 медалёў на чэмпіянаце па веславанні ў Маскве

11 августа 2014

4 серабра і 4 бронзы - вынік выступлення беларусаў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Маскве. Апошнюю ўзнагароду ў скарбонку каманды паклалі нашы дзяўчыны ў эстафеце. Вольга Худзенка, Маргарыта Цішкевіч, Марына Літвінчук і Соф'я Юрчанка пакідаюць форум з бронзай.