БеларусьLIFE - новы тэлепраект да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску

19 октября 2013

Белтэлерадыёкампанія таксама ўносіць свой уклад у падрыхтоўку галоўнай спартыўнай падзеі Беларусі. Журналісты Агенцтва тэленавін ужо з заўтрашняга дня кожны тыдзень будуць распавядаць пра падрыхтоўку да сусветнага хакейнага турніру. БеларусьLIFE - спецпраект, які датычыцца ўсіх і кожнага. Мы беларусы - адна каманда, якая павінна годна правесці гэты чэмпіянат, прыняць замежных гасцей і пазнаёміць іх з нашай краінай, і ад гэтага залежыць наша будучыня. Эксклюзіўныя кадры, інтэрв'ю, нюансы гульні, у якой толькі сапраўдныя мужчыны,глядзіце ў эфіры БеларусьLIFE.


Канстанцін Прыдыбайла раскажа як любы тэлеглядач зможа прыняць удзел у стварэнні гэтага тэлепраекта і стаць удзельнікам вялікай каманды з адзінай мэтай.


Калі ў нядзелю вы ўключыце Беларусь 1 і каля лагатыпа нашага канала ўбачыце вось гэты значок, то ведайце - зараз у эфіры БеларусьLIFE.


За 200 дзён да сусветнага хакейнага першынства, што прыме наша краіна, на тэлеканале Беларусь 1 адбудзецца прэм'ера новага тэлесезона. Журналісты Агенцтва тэленавін кожны тыдзень будуць распавядаць пра падрыхтоўку Беларусі да чэмпіянату свету. Гэта будзе праграма не столькі аб спорце, а аб тым, што адбываецца з намі і вакол нас.


Стаць стваральнікам гэтага праекта зможа кожны тэлеглядач. БеларусьLIFE - прадукт творчасці вялікага калектыву: у сацыяльных сетках можна знайсці афіцыйныя старонкі праекта, паглядзець эксклюзіўныя кадры, якія не ўвайшлі ў эфір, а таксама выказаць сваё меркаванне, задаць пытанне, прапанаваць нешта новае: тэму, героя або нават месца здымак. Здымачная пляцоўка БеларусьLIFE - гэта ўвесь горад, уся краіна. Журналісты, вядучыя і героі сюжэтаў выходзяць на лёд, залазяць на дахі і нават могуць прыйсці да вас у госці.


Наша краіна ўжо шматлікае зрабіла для таго, каб годна правесці хакейную падзею сусветнага маштабу, наперадзе літаральна апошні 200-дзённы рывок, а затым застанецца толькі атрымліваць задавальненне ад вялікага хакея.


З поўнай упэўненасцю можна сказаць: Хакей у горадзе!. Сімвал чэмпіянату Волат ужо гуляе па сталіцы. У магазінах можна набыць сувеніры з лагатыпам турніру, у касах і ў Інтэрнэце купіць білеты на гульні, ну, а каб быць у курсе ўсяго, што звязана з галоўнай спартыўнай падзеяй для нашай краіны - трэба ўсяго толькі ўключыць БеларусьLIFE.