"Беларускія лёгкаатлетычныя гульні". Першы дзень спаборніцтваў

28 июля 2020
"Беларускія лёгкаатлетычныя гульні". Менавіта такую назву далі арганізатары чэмпіянату краіны па лёгкай атлетыцы. Сёння першы дзень спаборніцтваў. Для спартсменаў, якія знаходзяцца на піку формы, ва ўмовах пераносу летняй Алімпіяды ў Токіа - гэта галоўная падзея сезона. А для трэнераў - гэта магчымасць зверыць гадзіннікі і ўпэўніцца, што план падрыхтоўкі да Гульняў у Японіі  быў правільным. 

Ля Палаца спорту працуе наша здымачная група. На прамой сувязі Крысціна Камыш.