Беларусь - Паўднёвая Карэя, 1:4

5 мая 2019

Закінулі першымі, але ўсё ж уступілі. Зборная Беларусі па хакеі завяршае выступленне на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне паражэннем ад Паўднёвай Карэі, 1:4. Адзіную шайбу за нашу каманду правёў Арцём Дзямкоў. Адзначым, што з галоўнай задачай на планетарны форум - выхадам у эліту сусветнага хакея - беларусы справіліся яшчэ ўчора, гарантаваўшы сабе другое месца ў турнірнай табліцы. У ліку лепшых зборных свету ў наступным годзе таксама выступяць казахі. Завершыцца ж чэмпіянат свету ў Нур-Султане супрацьстаяннем Казахстан - Венгрыя. Прамая трансляцыя пачнецца ў 16:20 на "Беларусь 5".