Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў-2019

22 сентября 2017

Пра гэта заявіла група экспертаў Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Каардынацыйная камісія ЕАК падвяла вынікі першага сходу. Абмяркоўваліся праграма спаборніцтваў, праца дырэкцыі Еўрагульняў і маркетынгавых кампаній. Хто стане афіцыйным тэлевяшчальнікам, вызначаць да сярэдзіны кастрычніка. Прэтэндуюць 2 кампаніі. Гаварылі сёння і пра размяшчэнне ўдзельнікаў і гасцей. Напярэдадні вядучыя спартыўныя функцыянеры наведалі студэнцкую вёску. Яна падчас форуму стане алімпійскай. Эксперты адзначылі, што ў параўнанні з майскім візітам камісіі ўсе патрабаванні і стандарты выкананыя, а сумненні наконт камфортнага пражывання развеяныя. ЕАК падкрэсліў, што будзе і далей аказваць нашай краіне садзейнічанне ў падрыхтоўцы першынства. Усяго ў камісіі прынялі ўдзел каля 40 спартыўных функцыянераў больш як з 20 краін. Далей Мінск чакае візіты ўсіх федэрацый 15-ці відаў спорту, заяўленых у праграме II Еўрагульняў.

Нашы карэспандэнты працуюць над вялікім рэпартажам для "Галоўнага эфіру" ў гэтую нядзелю аб падрыхтоўцы II Еўрапейскіх гульняў. Самы аддалены аб'ект на гэтым форуме - вяслярны канал у Заслаўі. Якую мадэрнізацыю там трэба правесці да пачатку першынства, якую ацэнку каналу даў дэлегат Міжнароднай федэрацыі веславання? Не прапусціце ў нядзелю ў 21:00.