Беларусь сустрэла трыумфатараў юнацкай Алімпіяды

1 сентября 2014

У апошнія гадзіны адыходзячага лета ў Беларусь вярнуліся трыумфатары ІІ юнацкіх Алімпійскіх гульняў. З кітайскага Нанкіна нашы атлеты прывезлі 9 узнагарод, пяць з якіх з залатым адлівам. У медальным заліку з 206 краін Беларусь заняла высокае 15 месца.


Чэмпіёнаў сустракаў Станіслаў Ліпскі.


Каміла Бобр, Станіслаў Дайнека, Ірына Шымановіч, Ганна Тарасюк і Крысціна Стараселец назаўжды ўпісалі свае імёны ў гісторыю спорту. Тытул алімпійскага чэмпіёна ў іх ужо ніхто не забярэ. 204 краіны адправілі свае дэлегацыі ў алімпійскі Нанкін. Колькасць нашай - 34 спартсмены. Вяртаюцца з дзевяццю ўзнагародамі, чатырма сярэбранымі і пяццю залатымі. У неафіцыйным медальным заліку Беларусь заняла 15 месца, апярэдзіўшы грандаў сучаснага спорту - спартсменаў Германіі, Швецыі, Партугаліі. 6 узнагарод у актыве стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.


Узрост атлетаў, якія ўдзельнічалі ў Гульнях, ад 15 да 18. Аднак сёння, 1 верасня, на вучобе іх не чакаюць.


Афіцыйная ж цырымонія ўшаноўвання трыумфатараў галоўнага юнацкага старту чатырохгоддзя адбудзецца ў пятніцу.


Трэція летнія юнацкія Алімпійскія гульні пройдуць з 11 па 23 верасня 2018 года ў аргенцінскім Буэнас-Айрэсе. Аднак перад гэтым у лютым 2016 чакаем зімовы галоўны старт чатырохгоддзя, які пройдзе ў нарвежскім Лілехамеры. Улічваючы сілу нашых біятланістаў, без медалёў з Нарвегіі сапраўды не вернемся.