Беларусь упершыню прымала спаборніцтвы фармату Rainforest Challenge

12 октября 2016

Два дні брудных гонак па кар'ерах, балотах і экстрэмальных спусках. Беларусь упершыню прымала спаборніцтвы фармату Rainforest Challenge. Беларускія джыперы змагаліся за званне наймацнейшых у сваім класе, пераадольваючы перашкоды. Для дзясяткаў экіпажаў на недарожніках, поўнапрывадных аўто, легкавых аўтамабілях і квадрацыклах яны сталі сапраўдным выпрабаваннем.

Арганізатары падводзяць вынікі заездаў і пачынаюць падрыхтоўку да новых стартаў. У лістападзе аматараў джып-трыялу чакае 4-ы этап Кубка Беларусі. Пройдзе ён пад Мінскам.