Беларусь упершыню прымае чэмпіянат Еўропы па водных лыжах за электрацягай

6 сентября 2019

У Беларусі ў гэтыя дні 65 наймацнейшых вадналыжнікаў Старога Свету будуць змагацца за званне лепшых на кантыненце. Сёння ў спартыўным комплексе ў Волкавічах  стартуе чэмпіянат Еўропы па водных лыжах за электрацягай. Форум такога ўзроўню ў гэтым відзе спорту ўпершыню праходзіць у нашай краіне. 

Беларускую нацыянальную зборную прадставяць 6 спартсменаў у мнагабор'і і 7 у асабістых дысцыплінах. Праз тыдзень у гэтым жа комплексе пройдзе і чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў.