Беларусь у фінале "Танкавага біятлона"

12 Жніўня 2019

 Сёння на палігоне Алабіна  адбыўся другі паўфінальны заезд. Удзельнічалі 4 каманды: Беларусь, Расія, Венесуэла і Манголія. Нашы танкісты выступалі на чырвонай машыне. У эстафеце ад кожнай краіны было задзейнічана па 3 экіпажы. Стартавалі адначасова, таму вельмі важна адразу развіць хуткасць і паказаць трапную стральбу, бо за кожны промах  штрафны час. Згодна з правіламі конкурсу,  каманды  праходзяць чатыры кругі і паражаюць розныя тыпы мішэняў. Беларусы выбілі 15  з 24. Нягледзячы на тое што ў трэцяга экіпажа загарэўся танк і была вымушаная замена тэхнікі,  наша каманда з вынікам  1 гадзіна 45 хвілін 35 секунд заняла другое месца і выйшла ў фінал. 

Па выніках сённяшняга заезду вызначаць 4 каманды, якія пазмагаюцца за прызавыя месцы ў фінале. Іх назавуць сёння вечарам пасля судзейскай калегіі. Фінал адбудзецца 17 жніўня на палігоне Алабіна.


Папулярныя

Рэкамендуемыя