Беларусь у 2020 годзе прыме чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў

27 октября 2017

Пра гэта стала вядома сёння: права на правядзенне форуму ў нашай краіне пацвердзіла Міжнародная федэрацыя ўніверсітэцкага спорту. Канчатковае рашэнне прымалася ў Швейцарыі, Лазане, у штаб-кватэры FISU.

Для нашай краіны студэнцкае сусветнае першынство па веславанні стане другім у гісторыі. У 2014 мы правялі шосты чэмпіянат - тады на вяслярным канале ў Заслаўі беларускія атлеты 14 разоў паднімаліся на п'едэстал і заваявалі 20 узнагарод, што дазволіла камандзе заняць першае месца ў медальным заліку.

Чэмпіянат сярод студэнтаў на сусветнай спартыўнай арэне - спаборніцтва прэстыжнае, бо ўзроставы цэнз дазваляе прымаць удзел таксама спартсменам нацыянальных зборных. Мінулы, сёмы чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў прайшоў у партугальскім пасёлку Мантэмор-у-Велью.