Беларусь у 2019 годзе прыме Еўрапейскую юнацкую алімпіяду

17 декабря 2015

Ужо вядома, што яна пройдзе ў Мінску з 21 па 27 ліпеня. Некалькі тысяч удзельнікаў з 50 краін Еўропы будуць спаборнічаць у дзевяці відах спорту: гімнастыцы, лёгкай атлетыцы, баскетболе, валейболе, веласпорце, гандболе, дзюдо, плаванні і тэнісе. Еўрапейская юнацкая алімпіяда праходзіць раз на два гады. Зараз да правядзення спартыўнага фестывалю рыхтуецца Венгрыя.