Беларусь саступіла Іспаніі на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

21 января 2020
40 хвілін роўнай гульні, але несуцяшальны вынік. Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правяла чацвёрты  матч у асноўным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Доўгі час нашы хлопцы ішлі нараўне з дзеючымі ўладальнікамі трафея, але на заключным адрэзку страцілі Арцёма Каралька - лідар зарабіў чырвоную картку. У выніку, паражэнне 28:37. 8 мячоў закінуў Мікіта Вайлупаў. 

У сераду беларусы правядуць гульню з Аўстрыяй. Па выніках турніру вышэй за сёмы радок каманда  наўрад ці апынецца.