Беларусь - Турцыя, 3:2

22 июня 2013
Зборная Беларусі па валейболе ў стартавым матчы другога этапа Еўралігі, які праходзіць у Ізраілі, адолела Турцыю, 3:2. Каманда Віктара Сідзельнікава ўзяла рэванш за паражэнне ў першым туры. У другім паядынку ізраільцяне таксама з лікам 3:2 адолелі харватаў.


Адзначым, заключны, чацвёрты, этап пройдзе ў Магілёве з 5 па 7 ліпеня. Менавіта там чакаецца вяртанне ў каманду Алега Ахрэма.