Беларусь згуляе са Швецыяй на чэмпіянаце свету па хакеі

23 мая 2021

Хакеісты зборнай Беларусі сёння правядуць другі паядынак у рамках групавога этапа чэмпіянату свету. Турнір прымае Рыга. Пасля паражэння ад Славакіі 2:5, беларусаў праэкзаменуюць шведы. Адзначым, напярэдадні зборная "Трэ Крунур" сенсацыйна ўступіла Даніі, таму сёння нашы апаненты будуць вельмі матываваныя. Ці атрымаецца нам абгуляць грозных сапернікаў, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак гульні ў 16:05.